Мазырскім раённым аддзелам Следчага камітэта 28 студзеня заведзена крымінальная справа па факце крадзяжу ў дыспетчара прадпрыемства «Аўтобусны парк № 2» Мазыра.

Ноччу 28 студзеня на вуліцы двое невядомых выкралі ў 49-гадовай жанчыны касметычку. У ёй знаходзіліся грошы, праязныя білеты і талоны на аўтобус. Колькасць выкрадзеных праязных дакументаў стане вядома пасля рэвізіі.

У здзяйсненні злачынства падазраюцца два маладыя чалавекі, на выгляд ім 16–19 гадоў, хударлявага целаскладу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?