Праваабаронцы-«вясноўцы» правялі фотаакцыю ў падтрымку гродзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і сябра БХК Рамана Юргеля — напярэдадні разгляду ў Гродзенскім абласным судзе іх касацыйнай скаргі на абсурдную пастанову суда Ленінскага раёна Гродна.
Нагадаем, адміністратыўная справа супраць Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля была ўзбуджаная з нагоды размешчанага на
Юрыдычная абсурднасць гэтай беспрэцэдэнтнай адміністратыўнай справы выклікала вялікі грамадскі рэзананс — як у Беларусі, так і
А напярэдадні касацыі праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і Наста Лойка сфатаграфаваліся ўжо з партрэтамі сваіх гродзенскіх калегаў — каб выказаць ім сваю салідарнасць, а ўладам тым самым нагадаць, што, прыцягваючы да адказнасці за размяшчэнне фота ў інтэрнэце, яны дэманструюць пагарду да Канстытуцыі Беларусі і міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, якія гарантуюць грамадзянам права на свабоду выказвання.