Сёння выканкам Беларускай федэрацыі футбола разгледзеў пытанне аб легіянерскіх квотах у каманд вышэйшай лігі. Вырашана, што на полі можа быць адначасова не больш за пяць варагаў.
Разам з тым, было прынятае іншае рэзананснае рашэнне. Ад сезона 2013 расейцы і казахі не будуць лічыцца за легіянераў у нашым чэмпіянаце.
Старшыня БФФ Сяргей Румас мяркуе, што такім чынам можна пралангіраваць пытанне, каб беларусы таксама не лічыліся легіянерамі ў Расіі. Цяпер нашым суайчыннікам нярэдка даводзіцца браць расійскае грамадзянства, каб гуляць у суседскай Прэм’ер-лізе.
Адмена легіянерскага статусу для расейцаў і казахаў крытыкуецца заўзятарамі. Людзі баяцца, што цяпер нашы клубы будуць масава набываць недарагіх расейскіх гульцоў, замест таго, каб укладваць грошы ў моладзь.

«Перакананы, што ў выпадку павелічэння квоты на легіянераў колькасць імпартнага сэканд-хэнда рэзка ўзрасце. Датычна расейцаў — тое ж самае. Пяць расейцаў другога эшалона ў камандзе — небяспечна ўтрая «, — цытуе спартовага аглядальніка Сяргея Новікава газета «Прессбол».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?