Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» атрымаў першую перамогу на 2-м этапе турніру Еўрачэлендж (Топ-16). 29 студзеня на «Мінск-Арэне» «Цмокі» перамаглі нямецкі «Тэлеком Баскетс» з Бона з лікам 74:70 (17:18, 18:13, 20:16, 19:23).

У першым туры мінчукі прайгралі ў гасцях нямецкаму «Альдэнбургу» 64:74, а ў другім туры ў Мінску бельгійскаму «Акапі Алсту» — 87:91.

Турнірнае становішча: «Альдэнбург» — 4 балы (2 матчы), «Цмокі» — 4 (3), «Бон» — 3 (3), «Алст» — 3 (2).

Наступны матч у «Еўрачэленджы» «Цмокі» правядуць 13 лютага з «Альдэнбургам». Затым, 19 і 26 лютага, дзве гульні ў гасцях. У наступны этап выходзяць дзве каманды з групы.

У іншым турніры, Адзіная ліга ВТБ, у «Цмокаў» 12 паразаў у 12 гульнях. 3 лютага мінчукі гуляюць у гасцях з «Трыумфам» з Люберцаў, а 10 лютага ў Мінску з «Няптунасам» з Клайпеды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?