У Бірме (М’янма) адменены закон, што дзейнічаў 25 гадоў, які забараняе правядзенне масавых сходаў. Пад забарону траплялі любыя акцыі, у якіх прымалі ўдзел больш за пяць чалавек.

Прэзідэнт краіны Тэйн Сейн назваў закон супярэчным канстытуцыі, якая гарантуе грамадзянам свабоду выказвання меркаванняў.

Норма была прынятая ў 1988 годзе, калі краіну захліснула хваля антыўрадавых выступаў. Ваенныя ўлады ўвялі гэту забарону з мэтай падаўлення масавых дэманстрацый пратэсту.

Адмена закона аб масавых сходах з’яўляецца яшчэ адным крокам у серыі дэмакратычных рэформаў, аб правядзенні якіх бірманскі ўрад абвясціў ў 2011 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?