еларускія футбольныя клубы пакуль не будуць запрашацца ў чэмпіянат СНД. Такая выснова вынікае з заявы дырэктара аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Аргкамітэт Аб’яднанага чэмпіянату па футболе», галоўнага трэнера ўладзікаўказскай «Аланіі» Валерыя Газзаева.
«На гэтым этапе мы прынялі рашэнне запрасіць да ўдзелу толькі клубы Расіі і Украіны», — прыводзіць словы Газзаева РІА Новости.
«Запрашаюцца ўсе клубы вышэйшых дывізіёнаў Расіі і Украіны. Першапачаткова ліга ствараецца з дзвюх ліг, прынамсі, канцэпцыя такая — з ліг Украіны і Расіі.Таму мы разаслалі запрашэнні ўсім 16 клубам Украіны і 16 клубам Расіі», — сказаў Газзаеў.
Паводле яго слоў, пытанне аб удзеле клубаў аб’яднанага чэмпіянату ў еўракубках будзе абмеркавана ў сярэдзіне лютага.
20 студзеня прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола Ёзэф Блатэр заявіў, што стварэнне чэмпіянату СНД ідзе ўразрэз з прынцыпамі ФІФА.
***
26 снежня мінулага года было аб’яўлена аб стварэнні аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Аргкамітэт Аб’яднанага чэмпіянату па футболе». У назіральны савет аргкамітэта ўвайшлі прэзідэнт махачкалінскага ФК «Анжы», бізнесмен Сулейман Керымаў, прэзідэнт маскоўскага ЦСКА Яўген Гінер, прэзідэнт пецярбургскага «Зеніта», старшыня праўлення і генеральны дырэктар ААТ «Газпром нефць» Аляксандр Дзюкаў, прэзідэнт Расійскай футбольнай прэм’