Адна з праяў такога падыходу — вызначэнне ўласнай мэтавай аўдыторыі. Напрыклад, Драматычны тэатр беларускай арміі мусіць даваць спектаклі непасрэдна ў вайсковых частках. Таму большасць яго пастановак максімальна простыя, камерныя і мабільныя. Новы драматычны, размешчаны ва Аўтазаводскім раёне, імкнецца зацікавіць гледачоў, якія жывуць недалёка. Адпаведна, спектаклям уласцівы акцэнт на
На маю думку, гэтаму калектыву ўласцівыя некалькі рысаў. Перш за ўсё, стаўка на тое, каб гледачы адпачылі пасля працоўнага дня. Нездарма ў рэпертуары пераважаюць камедыі, дэтэктывы і меладрамы (прычым драматургічныя творы жанрава трансфармуюцца: напрыклад, твор Карэла Чапэка «Сродак Макропуласа», філасофская п’еса, ператвараецца ў дэтэктыў). Наведнік
Першае значэнне ў тэатрах для сярэдняга класа, вядома ж, аддаецца акцёрам і толькі акцёрам! Ніякага рэжысёрскага самавыяўлення! Пастаноўшчыкі хутчэй патрэбныя для таго, каб не сапсаваць агульны мізансцэнічны малюнак і дапамагчы «зоркам» рэалізаваць сябе. У большасці спектакляў наўрад ці знойдзеш рэжысёрскія адкрыцці. Але адначасова сустракаецца шэраг удалых акцёрскіх работ (напрыклад, Уладзімір Мішчанчук — Чарнавус спектаклі «Хто смяецца апошнім»).
Па вялікім рахунку, амаль кожны беларускі тэатр працуе з сярэднім класам і арыентуецца на яго культурныя патрэбы.Але частка калектываў вымушаная (хоць бы на словах) арыентавацца на эталонныя ўзоры высокага мастацтва і (адпаведна магчымасцям) імкнуцца да стварэння інтэлектуальнага прадукту. У адрозненне ад іх
Асаблівасці такога падыходу цалкам выяўляюцца ў новай прэм’еры тэатра — у «Безыменнай зорцы» Міхаіла Себасцьяна. Яе аўтар, румынскі празаік, драматург, літаратурны крытык, вядомы на постсавецкай прасторы менавіта дзякуючы гэтаму твору. Дзеянне ў «Безыменнай зорцы» пачынаецца ў
Існуюць дзве найбольш вядомыя інтэрпрэтацыі п’есы Себасцьяна. Першая з іх належыць Георгію Таўстаногаву. «Безыменная зорка» (1956), вырашаная як камедыя, зрабілася першым спектаклем, які рэжысёр паставіў у ленінградскім БДТ, і сімвалізавала пачатак агромністай тэатральнай эпохі ў гэтым калектыве. Другая ўвасобленая ў двухсерыйным фільме Міхаіла Казакова (1978), дзе дамінавалі элегічнасць і светлы сум. На поспех стужкі паўплывала віртуозная ігра Ігара Касталеўскага і Анастасіі Вярцінскай, якія выканалі ролі галоўных герояў.
Мастацкі кіраўнік
У фільме героі І. Касталеўскага і А. Вярцінскай выглядалі як рамантыкі, дзівакі і жыхары іншай планеты (магчыма, той самай безыменнай зоркі). Сваімі паводзінамі і ўчынкамі яны цалкам адрозніваліся як ад пустых, нецікавых жыхароў горада, так і ад цынічнага сябра Моны Грыга, які прыязджаў за ёю (у выкананні самога М. Казакова). Таму жыхаркі гэтага горада, якія не зразумелі Марына, выклікалі толькі спачуванне. А вось у спектаклі
Такую ідэю падкрэслівае і трактоўка вобраза мадэмуазель Куку. У фільме М. Казакова выканаўца гэтай ролі Святлана Кручкова некалькімі штрыхамі раскрыла лёс сваёй гераіні. Хутчэй за ўсё, тая не знайшла асабістага шчасця і хавала няспраўджаныя мары пад маскай агрэсіўнасці і занудства. У разгляданым спектаклі гэты вобраз выведзены, бадай, толькі для таго, каб прадэманстраваць ў мадэмуазель (Ларыса Маршалава) поўную адсутнасць густу. А яшчэ пераканаць Мону — у будучыні яна можа зрабіцца такой жа, калі застанецца ў правінцыі.
Калі быць педантам, можна доўга і занудна пералічваць спрэчныя моманты ў спектаклі. Напрыклад, пытанні выклікае сцэнаграфія Ігара Хруцкага. Перш за ўсё, яна надзвычай перагружаная побытавымі дэталямі. Акрамя таго, дзеянне спярша разгортваецца ў кабінеце начальніка станцыі (левая частка сцэны), потым у кватэры ў Марына (правая частка). Таму атрымліваецца, што ўвесь спектакль палова сцэны аказваецца пустой.
Можна крытыкаваць і іншыя моманты. Але ці так гэта прынцыпова? Па вялікім рахунку, стваральнікі спектакля цалкам дасягнулі сваёй мэты. Калі ў фільме за простым сюжэтам хавалася трагедыя амаль шэкспіраўскага маштабу, дык на сцэне
Згодна з тэкстам Себасцьяна, Мона, убачыўшы зорнае неба і Вялікую Мядзведзіцу, са шкадаваннем кажа: «Столькі людзей жывуць, не бачыўшы яе». «Ім толькі здаецца, што яны жывуць», — адказвае ёй настаўнік. Напэўна, гледачам





