Першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка змясціла ў сваім фэйсбуку такі фотаздымак: у майцы футбольнага клуба «ПарыСэн-Жэрмен »,
які зараз гуляюць такія зоркі, як Златан Ібрагімавіч і Дэвід Бэкхэм.
«Ці падабаецца Вам мая майка?»— пытаецца Вікторыя, сабраўшы за 9 гадзін больш за 11 300 лайкаў.
Дарэчы, зараз Азаранка бярэ ўдзел у турніры ў Катары, у матчы трэцяга раўнда яна згуляе з амерыканкай Крыстынай Макхейл. Год таму Вікторыя перамагла на «Qatar Open».





