У канцы мінулага і пачатку гэтага тыдня супрацоўнікі мытні Службы дзярдаходаў Латвіі прадухілілі спробы правозу на тэрыторыю Латвіі 1.748.000 кантрабандных цыгарэт з расійскімі і беларускімі акцызнымі маркамі. Па дадзеных СДД, цыгарэты былі схаваныя ў вагоне і лакаматыве цягніка, а таксама ў рэзервовых колах паўпрычэпа.
У прыватнасці, 9 лютага ў Даўгаўпілсе, пры праверцы цягніка пад цюкамі баваўнянага валакна мытнікі знайшлі скрынкі, у якіх кантрабандысты спрабавалі правезці 1.680.000 цыгарэт NZ, Premjer і «Мінск» з акцызнымі маркамі РБ.
А 12 лютага на КПП Патэрніекі пры пільным надглядзе грузавой фуры «Вольва» былі знойдзеныя 47.800 цыгарэт Winston і More з беларускімі акцызнымі маркамі.





