Усю камп’ютарную тэхніку і тэлефоны маці затрыманага актывіста забрала з віцебскага ўпраўлення КДБ 13 лютага.

Пра гэта Вольга Гайдукова распавяла інтэрнэт-газеце «Салідарнасць». Па яе словах, бацька Андрэя праверыў свой камп’ютар — той працуе нармальна. Тэхніку Андрэя бацькі не правяралі, але спадзяюцца, што таксама ўсё ў парадку. Дарэчы, камп’ютары былі купленыя літаральна напярэдадні арышту Андрэя Гайдукова.

23-гадовага апаратчыка наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» вінавацяць у здрадзе дзяржавы. Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?