Надзвычайнае здарэнне адбылося 13 лютага па адрасе: вуліца Бахарова, дом № 35/38.
Будынак знаходзіцца ў гістарычнай часткі Бабруйска, пабудаванай на мяжы XIX і XX стст. Яму не менш за 100 гадоў і яно знаходзіцца на балансе горада. У будынку абвалілася цагляная сцяна памяшкання, якое здавалася ў арэнду крамы аўтазапчастак «Аўтастоп».
Усяго абвалілася 20 квадратных метраў муру. З васьмі кватэр, якія знаходзіліся ў доме, жылой была толькі адна. 65-гадовы кватэраздымшчык і яго жонка не пацярпелі.





