Сабор Нотр-Дам-дэ-Пары падае ў суд на актывістак руху «Femen» — адну ўкраінку і сем францужанак — пасля зладжанай імі акцыі ў саборы. Дзяўчаты зладзілі акцыю ў гонар адрачэння Папы.
Найбольшае абурэнне ў кіраўніцтва сабора выклікаў гвалт у дачыненні да работнікаў службы бяспекі, якія падвергліся збіццю. У аднаго з іх нават зламанае плячо.Феменкі праніклі ў сабор, распрануліся і пачалі выкрыкваць лозунгі супраць царквы.
«Гэтая непрыгожая задума была нечуванай па сваёй жорсткасці. Дзеці, якія знаходзіліся ў саборы, былі вельмі напалоханыя», — сказаў пробашч сабора айцец Патрык Жакена.
Менавіта таму кіраўнік службы бяспекі сабора падаў дзве заявы ў паліцыю са скаргай на «пабоі і раненні» і «апаганьванне культавай прасторы і сакральных аб’ектаў». У прыватнасці, у выніку акцыі ад аднаго з званоў адкалолася частка пазалоты.
Акцыі «Femen» выклікалі масавы пратэст у Францыі.





