У Нямеччыне ва ўзросце 80 гадоў памёр пісьменнік і публіцыст Фрыдрых Нязнанскі.

Фрыдрых Нязнанскі нарадзіўся 27 верасня 1932 г. у Журавічах Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Сярэднюю школу скончыў у Маскве. Паводле адукацыі ён Быў юрыстам: у 1950–1954 гадах вучыўся ў Маскоўскім юрыдычным інстытуце. У 1960-х ён пачаў публікаваць апавяданні, фельетоны і артыкулы ў газетах «Комсомольская правда» і «Труд».

У 1977 годзе пісьменнік з’ехаў з Савецкага Саюза і да 1985 года жыў у ЗША.

У Амерыцы Нязнанскі напісаў пяць манаграфій, працаваў на радыё «Свабода», супрацоўнічаў з эмігранцкімі газетамі. У 1985 годзе ён пераехаў у Германію.

Вядомасць Фрыдрыху Нязнанскаму, аўтару дэтэктываў «Марш Турэцкага» і «Спадар адвакат», прынеслі галоўным чынам раманы «Журналіст для Брэжнева» (1981) і «Красная плошча» (1983), напісаныя сумесна з Эдуардам Топалем.

Яго творы былі перакладзены больш чым на 10 моў і стала бэстсэлерам у многіх краінах. У Расіі Нязнанскага сталі публікаваць у 1990-х.

Паводле дэтэктываў Фрыдрыха Нязнанскага знялі фільм «Чорны квадрат» (1992), тэлесерыялы «Марш Турэцкага» (2002) і «Красная плошча» (2004).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?