Продаж мабільных тэлефонаў у Беларусі вырас у 2012 годзе прыкладна на 35%. Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнікIT-дэпартамента прадстаўніцтва Samsung у Беларусі Аляксей Голуб.
Са спасылкай на ацэнкі экспертаў ён паведаміў, што летась у Беларусі афіцыйна было прададзена 1,5 млн. мабільных тэлефонаў. Гэта прыкладна на 400 тысяч больш, чым было ў 2011 годзе. Пры гэтым больш за ўсё летась прадаваліся тэлефоны коштам ад 100 да 300 долараў. Доля Samsung на рынку ў колькасным выражэнні склала 42%, у грашовым — перавысіла 40%.
Як паведаміў Голуб, каля 50% усіх мабільных тэлефонаў было рэалізавана сотавымі аператарамі.Рост продажу «аператарскіх» тэлефонаў, найперш смартфонаў, стаў адной з яркіх тэндэнцый мінулага года. У 2012 годзе доля смартфонаў у агульным аб’ёме продажу тэлефонаў склала 30% у колькасным і 60% у грашовым выражэнні.
«Пры гэтым сотавыя аператары нарошчваюць продаж смартфонаў, бо бачаць тут прамую залежнасць паміж продажам „разумных“ тэлефонаў і павелічэннем аб’ёму трафіку, а значыць і сярэдняга даходу з абанента», — сказаў супрацоўнік прадстаўніцтва Samsung у Беларусі.
Паводле яго ацэнак, у 2013 годзе рынак мабільных тэлефонаў павінен расці як у колькасным, так і ў грашовым выражэнні.Прычым павялічыцца доля смартфонаў у агульнай структуры продажу бесправодных тэлефонных прылад.
У асноўным рынак «шэрых» тэлефонаў тычыцца сегмента смартфонаў коштам звыш 300 долараў.Што да «шэрых» тэлефонаў, то, паводле ацэнак эксперта, іх колькасць на беларускім рынку ў 2012 годзе амаль не змянілася.





