Пераможца Мартэн Фуркад
На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Чэхіі 14 лютага прайшла мужчынская індывідуальная гонка на 20 км. Перамог француз Мартэн Фуркад з вынікам 49,43,0 (1 промах).
Другім стаў амерыканец Цім Бурк (+23,5 (1)), трэцім - швед Фрэдрык Ліндстрэм (+33,7 (1)).
Беларус Сяргей Новікаў усталяваў лепшы вынік сезона ў нашай мужчынскай камандзе, фінішаваўшы 16-м (+2.24,3 (1)).
Уладзімір Чапелін - 46-ы (+4.55,8 (2)), Юрый Лядаў - 71-ы (+7.23.2 (4)), Аляксандр Бабчын - 77-ы (+8.06,9 (6)).
15 лютага на чэмпіянаце свету пройдзе эстафета ў жанчын, 16 лютага -- у мужчын.
Скончыцца сусветнае першынство ў нядзелю мас-стартамі. У беларусаў медалёў на чэмпіянаце пакуль няма.





