Сёньня прайшлі суды над затрыманымі ў пятніцу 27 ліпеня моладзевымі актывістамі.
Суд Заводзкага раёну сталіцы прысудзіў сына старшыні Партыі БНФ Франка Вячорку да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго затрымалі на вуліцы Мясьнікова, у хлопца знайшлі ўлёткі з заклікам узяць удзел у сьвяткаваньні 17‑й гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.
15 сутак далі маладафронтаўцу Яраславу Грышчэню. Яго таксама затрымалі ўдзень 27 ліпеня на падыходзе да Плошчы Незалежнасьці і знайшлі пры вобшуку ўлёткі. Праўда, суд Ленінскага раёну Менску «не зьвярнуў на гэта ўвагу» на такую драбязу. Грышчэня атрымаў суткі за «нецэнзурную лаянку».





