Легенда кіно Харысан Форд праз 30 гадоў вяртаецца ў праект «Зорныя войны».

У 1977 годзе ролю зорнага капітана Хана Сола ў «Зорных войнах: Новая надзея» прынесла Форду шырокую вядомасць. Акцёр сыграў яшчэ ў дзвюх частках, якія сталі пасля класікай сусветнага кіно: «Імперыя наносіць удар у адказ» (1980) і «Вяртанне джэдая» (1983).

Пасля рэюніёна «Зорных войнаў» і выхаду яшчэ трох частак у 2000-х, увага да вяртання ў праект Форда вырасла.

Сёмую частку сагі будзе здымаць рэжысёр Джэй Джэй Абрамс (прадзюсер серыяла Lost) пры ўдзеле стваральніка мінулых эпізодаў Джорджа Лукаса.

Форд афіцыйна пацвердзіў свой ​​удзел у праекце. Выхад новага фільма прызначаны на 2015 год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?