За асаблівыя дасягненні ў сацыяльна‑культурным развіцці, аб’ектыўнае і ўсебаковае асвятленне пытанняў унутранай і знешняй палітыкі краіны газеце «Советская Белоруссия» прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Указ аб гэтым прэзідэнт Беларусі падпісаў 30 ліпеня, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.





