![]() |
Антаніёні нарадзіўся 29 верасьня 1912 г. у Фэрары. Ён вывучаў эканоміку ва ўнівэрсытэце Балоньні, але стаў журналістам. Здымаць пачаў у 1940-х. Ягоным першым самастойным фільмам стала дакумэнтальная праца «Людзі з По»
Апошні фільмам, зьнятым пры ўдзеле Антаніёні, быў «Эрас», што выйшаў на экраны ў 2004 г.
Антаніёні зьняў таксама наступныя фільмы: «Хроніка аднаго каханьня» «Ноч», «Прафэсія — рэпарцёр», «За аблокамі» ды інш.
За фільм «Фотапавелічэньне» (1967) ён атрымаў «Залатую пальму» Канскага кінафэсту.
Учора, нагадаем, таксама памёр швэдзкі кінарэжысёр Інгмар Бэргман.





