5 жніўня (нядзеля), у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) адбудзецца Малебен за беларускую моладзь, якая змагаецца за незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны.

Ва ўмовах жорсткага таталітарнага рэжыму моладзь Беларусі падвяргаецца найбольш ганебнаму перасьледаваньню за любоў да сваёй Радзімы, сваіх сьвятых нацыянальных сімбалаў бел‑чырвона‑белага сьцягу ды герба Пагоні, сваёй роднай беларускай мовы…Іх падвяргаюць зьбіцьцю садзяць у турмы…

Прыходзьце самі ды клічце з сабой сяброў на набажэнства, якое пачнецца а 10-й гадзіне раніцы, прыміце ўдзел у агульнай малітве за беларускую моладзь, бо вялікая сіла малітвы.

Ліна Сагановіч, Нью-Ёрк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0