28 ліпеня на канцэрце гурту «Акіян Эльзы», які праходзіў у Горадні ў рамках рэклямнага туру сотавага апэратара «Velcom», спэцназаўцы зламалі руку хлопцу, які разгарнуў нацыянальны сьцяг. Пацярпеў за бел-чырвона-белы штандар Аляксандар Шумкевіч, адзін зь лідэраў моладзевай структуры Аб`яднанай грамадзянскай партыі — «Маладыя дэмакраты».

У суботу, 28 ліпеня, на канцэрце гурту «Акіян Эльзы», які праходзіў у Горадні ў рамках рэклямнага туру «Velcom»‑у, спэцназаўцы зламалі руку Аляксандру Шумкевічу, аднаму зь лідэраў «Маладых дэмакратаў» — маладзёжнай структуры Аб`яднанай грамадзянскай партыі.

Здарылася за 15 хвілін да заканчэньня канцэрту, калі некалькі моладзевых актывістаў разгарнулі бел‑чырвона‑белы сьцяг над натоўпам. Да Шумкевіча ззаду прабіліся міліцыянты і людзі ў штацкім, заламалі рукі і выцягнулі з Савецкай плошчы, дзе праходзіў канцэрт. На просьбу Шумкевіча даць магчымасьць забраць свой заплечнік, яны адказалі некалькімі ўдарамі нагамі. Пасьля юнака даставілі ў Ленінскі РУУС Горадні і зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У пратаколе аб затрыманьні фігуравала «традыцыйнае» тлумачэньне: нецэнзурна лаяўся ў грамадзкім месцы.

«Рука так разбалелася, — расказвае Алесь, што на наступны дзень я зьвярнуўся да дактароў».

Хлопец падаў скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Ён мае прайсьці агляд у бюро судмэдэкспэртызы.

Гэта ня першы выпадак, калі моладзь у часе афіцыйных і культурных імпрэзаў уздымае ці запускае ў неба на шарыках нацыянальныя сьцягі. Упершыню пры гэтым юнаку зламалі руку.

«Я ня здамся бяз бою» — так сьпявае «Акіян Эльзы». А Аляксандар працягвае навучаньне ў аўташколе, нягледзячы на гіпс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?