Трэнер беларускага барца Васілісы Марзалюк, якая была злоўлена на выкарыстанні допінгу, Сяргей Шкрадзюк заявіў, што «ні з кім з прадстаўнікоў СМІ не сустракаўся і ніякіх афіцыйных заяваў прадстаўнікам СМІ не даваў», а становішча з яго вучаніцай было журналістамі няправільна трактавана. Пра гэта ж напісаў Шкрадзюк у Федэрацыю спартовай барацьбы Расіі.

Падставай для скандала сталася публікацыя на сайце БелТА быццам бы каментара Шкрадзюка адносна допінг‑пробы Марзалюк, з якога можна было зрабіць выснову, што гэта расіяне падсыпалі Васілісе допінг. І вось цяпер трэнер заяўляе, што «ў гэты перыяд у Мінску мяне не было, я быў у адпачынку».

У сваю чаргу карэспандэнт БелТА Сяргей Вішнеўскі не абвяргае, што тое сёе прыпісаў трэнеру, але працягвае настойваць, што нашумелае інтэрв’ю было: «Трэнер сапраўды знаходзіўся не ў Мінску, сказаў — ў 130 км…Размаўлялі па тэлефоне, і погляд трэнера я передаў без скажэнняў. Можна абмяркоўваць толькі нюансы. Напрыклад, у заметцы я прыпісаў Шкрадзюку словы, аб тым, што Беларусь і Расія праводзілі сумесныя зборы… Апроч таго, трэнер наўпрост не абвінавачваў расіян, што яны падсыпалі яго вучаніцы допінг, ён рабіў дапушчэнні…Дыктафоннага запісу ў мяне, вядома, няма. Але, калі захацець, можна лёгка высветліць і факт званка і працягласць размовы».

Радыё Рацыя

Здымак Спортивной панорамы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0