З 3‑га жніўня расейскі канцэрн «Газпром» мае намер скараціць аб’ёмы паставак газу ў Беларусь на 45%. Гэту інфармацыю нашаму Радыё пацьвердзілі ў прэсавай службе «Газпрому».
Такое рашэньне зьвязанае з тым, тлумачаць у «Газпроме», што беларускі бок аплачвае толькі 55% поўных коштаў газу.
У канцэрне нагадалі, што з 1 ліпеня беларускі бок мусіў плаціць поўную цану газу, а менавіта 100 даляраў за кожную 1000 кубамэтраў.





