Беларусь спадзяецца на больш хуткае ўрэгуляванне праблемных пытанняў з далейшымі пастаўкамі расійскага газу ў краіну. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік міністра энергетыкі Беларусі Андрэй Жукаў.
Беларускім бокам атрымана тэлеграма ад кіраўніцтва ААТ «Газпрам» аб намеры расійскай кампаніі з 3 жніўня на 45 працэнтаў скараціць аб’ём паставак газу ў Беларусь.
Паводле слоў Андрэя Жукава, беларускі бок цяпер рыхтуе свае прапановы «Газпраму» для ўрэгулявання сітуацыі. Гэта пытанне цяпер абмяркоўваецца ў беларускім урадзе з удзелам кіраўніцтва ААТ «Белтрансгаз».





