У Карэліі расійскімі ратавальнікамі знойдзены тры зніклыя беларускія турысткі.
Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар рэгіянальнага ўпраўлення МНС Расіі па Карэліі Зінаіда Буртоўская, жанчыны былі знойдзены каля 21.00 па мясцовым часе (20.00 - па мінскім). Стан іх здароўя здавальняючы, яны накіраваны ў Цэнтральную раённую бальніцу горада Сегежа, які размешчаны ў 260 км па поўнач ад Петразаводска.
Падрабязнасьці пакуль невядомыя.
Пошукі зніклых турыстаў цягнуліся амаль тыдзень. Сёння ноччу на дапамогу расійскім ратавальнікам планавала вылецець група беларускіх спецыялістаў на чале з начальнікам рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Беларусі Аляксандрам Шамко.





