Кіраўнік дзяржавы лічыць, што прыйшоў час заканадаўча вызначыць статус электронных СМІ.
Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня рэдакцыі «Советской Белоруссии».
Кіраўнік дзяржавы мяркуе, што трэба заканадаўча вызначыць статус электронных СМІ.
«Трэба прымаць закон і прапісаць у ім статус электронных СМІ. (…) Такая практыка ёсьць ў многіх дзяржавах. Анархію ў Інтэрнэце трэба спыняць»
Прэзыдэнт мяркуе, што нельга дапускаць, каб найвялікшае тэхнічнае дасягненьне чалавека ператваралася ў памыйку.





