Выпускныя вечары для вучняў XI (ХІІ) класаў рэкамендуецца правесці 10–12 чэрвеня.Дакумент аб завяршэнні 2012/2013 навучальнага года, правядзенні выпускных экзаменаў, прыёму на конкурснай аснове ў асобныя ўстановы адукацыі для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі накіраваны ва ўсе навучальныя ўстановы краіны, паведамілі ў
Тут адзначылі, што выпускныя вечары пройдуць традыцыйна на базе школ, гімназій, ліцэяў. Адміністрацыям устаноў адукацыі, прадстаўнікам бацькоўскай і вучнёўскай грамадскасці, апякунскім саветам па пісьмоваму ўзгадненню з адміністрацыямі раёнаў прадастаўлена права вызначаць час заканчэння выпускных вечароў.
Сёлета ніякіх новаўвядзенняў у арганізацыі і правядзенні мерапрыемства не плануецца. Фармат правядзення вечароў будзе традыцыйным.Пераважна вечары арганізуюцца ва ўстановах адукацыі. Па традыцыі ўдзел у вечарах прымуць прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў, шэфскіх арганізацый. Вялікая ўвага ў гэты час будзе ўдзелена забеспячэнню аховы грамадскага парадку і бяспекі ўдзельнікаў мерапрыемстваў. У краіне будзе наладжана дзяжурства ў час правядзення выпускных вечароў для падтрымання грамадскага парадку і забеспячэння бяспекі навучэнцаў.
Плануецца, што працэс правядзення выпускных экзаменаў, афармлення адпаведных дакументаў, а таксама выпускныя вечары пройдуць да 12 чэрвеня ўключна, бо па графіку першы іспыт цэнтралізаванага тэставання (па беларускай мове) пачнецца 14 чэрвеня.
У гэтым навучальным годзе базавую школу заканчваюць больш як 86 тыс. юнакоў і дзяўчат, сярэднюю школу — больш як 59 тыс. выпускнікоў.





