Суд у Каіры пастанавіў пакараць смяротнай карай 21 футбольнага фаната, вінаватага ў леташніх крывавых пасляматчавых сутычках.
Яшчэ 5 чалавек асуджаныя да пажыццёвага зняволеньня, 28 чалавек былі апраўданыя.
Бойкі фанатаў мелі месца ў лютым мінулага года ў горадзе Порт Саідзе, што на поўначы Егіпта, у іх выніку загінула 73 асобы, частка якіх былі затаптаныя, а частка застрэленыя паліцыяй.