Facebook перастае быць самай папулярнай соцсеткай у Амерыцы, яго абганяюць Instagram і Tumblr.

Апытанні амерыканскіх даследчыкаў паказваюць, што Facebook перастае быць самай папулярнай сацыяльнай сеткай сярод маладых людзей.

«Мы лічым, што некаторыя з нашых карыстальнікаў, асабліва маладых, усё больш актыўна карыстаюцца іншымі прадуктамі і паслугамі, аналагічнымі Facebook. Напрыклад, мы лічым, што некаторыя з нашых карыстальнікаў скарацілі сваё ўзаемадзеянне з Facebook на карысць Instagram», — прызнаюць прадстаўнікі Facebook.

Падлеткамі сярод фаварытаў па выкарыстанні называюцца Instagram для выкладання фатаграфій, Twitter — для статусаў, на трэцім месцы Tumblr.

Аднак аўдыторыя Facebook працягвае расці ва ўсім свеце, у 2012 годзе аўдыторыя павялічылася на 28%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?