Віцэ-прэзідэнт краіны Нікалас Мадура, якога Чавес яшчэ да снежаньскай аперацыі па выдаленні ракавай пухліны на ўсялякі выпадак назваў сваім пераемнікам, напярэдадні прыняў прысягу ў якасці выканаўца абавязкаў кіраўніка дзяржавы. У сваёй прамове на цырымоніі ён запатрабаваў, каб савет арганізаваў выбары «неадкладна».

Аднак суразмоўца агенцтва назваў «найбольш верагоднай датай» галасаваньня 14 красавіка. Тая ж інфармацыя з’явілася ў венесуэльскіх СМІ, а штодзённая газета El Universal паведаміла, што рэгістрацыя кандыдатаў пачнецца ўжо ў гэтую нядзелю.

Асноўным супернікам Мадура на выбарах павінен стаць лідар апазіцыі Энрыке Капрылес, які ўжо заявіў пра свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы. На выбарах у кастрычніку Капрылес набраў 45% галасоў, а Чавес — 54%. Паводле сацыялагічных апытанняў, калі б галасаванне адбылося ў бліжэйшыя дні, то на выбарах кіраўніка дзяржавы перамог бы Мадура.

Пра смерць Уга Чавеса, які 14 гадоў нязменна кіраваў Венесуэлай, стала вядома ў ноч на сераду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?