Самую прэстыжную архітэктурную ўзнагароду свету — Прыцкераўскую прэмію — сёлета атрымаў японец Тоё Іта. Ён слаўны сваім уменнем упісаць будынкі ў навакольнае асяроддзе і ўвагай да святла, якое пранізвае многія з ягоных канструкцый. Ніводзін з беларускіх архітэктараў пакуль і блізка не стаіць з дасягненнямі японскай, амерыканскай, брытанскай, італьянскай ці бразільскай архітэктурных школаў.

Вось некалькі працаў Іта.

Медыятэка ў горадзе Сэндай (1995—2001) — пабраціме Мінска. Па-першае, Іта рэалізоўваў праект ужо не бібліятэкі, а медыятэкі — будынак меў новае прызначэнне. Па-другое, Іта ўпісаў яго ў наваколле. Будынак, як і большасць праектаў японскага архітэктура, літаральна пранізвае святло.

Медыятэка ў горадзе Сэндай (1995—2001) — пабраціме Мінска. Іншы ракурс, іншае надвор'е.

Музей архітэктуры ў Імабары, Японія (2006—2011).

Тэраска ў музеі архітэктуры ў Імабары, Японія (2006—2011).

Стадыён на Тайвані — адкрыты з аднаго боку (2009).

Стадыён на Тайвані (2009).

Стадыён на Тайвані (2009).

Стадыён на Тайвані (2009): канструкцыі былі вылічаныя камп'ютарна, каб гледачы былі абароненыя ад сонечных прамянёў.

Вежа Вятроў у Ёкагаме (Японія, 1986). Будынак выкананы са святлаадчувальнага шкла і рэагуе на хуткасць і кірунак ветру.

Унутры будынка Tod's, збудаванага Тоё Іта ў Токіа.

Абласны музей у Кумамота (Японія, 1988—1991).

Будынак тэатра ў Токіа. У ім 6 паверхаў: 3 зверху і 3 пад зямлёй. Такім чынам архітэктар стварыў абсалютна прыстасаваны для тэатральных патрэб палац, не парушыўшы пры гэтым абмежаванне на вышыню будынка ў гістарычным раёне сталіцы.

Рытуальны павільён «Лес одуму» у Доме развітанняў (Какамігахара, Японія)

Дом, які Іта збудаваў для сваёй сястры. У сястры памёр ад раку муж, і яна хацела пераехаць з кватэры ў свой дом. Тады Іта збудаваў ёй хату ў форме літары U, каб яна заўжды магла бачыць там сваіх родных родных. Дом прастаяў з 1976 да 1997 гадоў, а пасля яго знеслі на вачах у аўтара: дом быў такім «будынкам для жалобы».

Дом у форме літары U, інтэр'ер.

Дом у форме літары U, інтэр'ер.

А гэта сам Тоё Іта.

А гэта сам Тоё Іта.

А па гэтай спасылцы знойдзеце ўзоры прыватных дамоў, збудаваных японскімі архітэктарамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?