Барысаўскі «БАТЭ» ў сераду 8‑га жніўня мусіць аформіць дэ‑юрэ свой выхад у 3‑ці кваліфікацыйны раунд Лігі Чэмпіёнаў. Нагадаем, што ў гасцявым паядынку ў краіне гейзераў нашыя суайчыннікі выйгралі з лікам 3:1. За гульнёй у адказ можна будзе сачыць онлайн на новым сайце — www.match.by.

Матч, які пачнецца а 19‑00, будзе ў цэнтры ўвагі на новым і ўнікальным для байнэту рэсурсе — www.match.by — які адкрываецца менавіта 8‑га жніўня прамым эфірам з Барысава.

Праект match.by быў створаны адмыслова для правядзення інтэрнэт‑трансляцый футбольных матчаў з удзелам беларускіх камандаў. Прамыя трансляцыі гульняў на www.match.by — гэта падрабязны штохвілінны каментар да падзеяў на полі, онлайн‑абнаўленне статыстычных паказчыкаў (карткі, удары па варотах, небяспечныя моманты, замены, валоданне мячом, etc.). Падчас эфіру інтэрнэт‑гледачы могуць выплёскваць свае эмоцыі ў жывым чаце. Трансляцыі арганізаваныя на дзвюх мовах — беларускай і рускай.

Наступнымі пасьля паядынку «БАТЭ» — «Хабнарфьёрдзюр» транслявацца на match.by будуць 2 гульні 16‑га туру Чэмпіянату Беларусі: 11‑га жніўня — матч «Дынама‑Мінск» — «Дарыда», 12‑га жніўня — сустрэча «МТЗ‑РІПА» — «ФК Гомель».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0