На вуліцах Шанхаю стаіць страшэнная сьпёка, тэмпэратура сягае вышэй за 40 градусаў у ценю, а кандыцыянэры каштуюцm нямала. Кітайцы даюць сабе рады з гэтай праблемам арыгінальным чынам.
Ход думак сотні кемлівых жыхароў Шанхаю меў выглядаць прыблізна так: «Дзе пануе прыемная прахалода? — У кліматызаваных крамах. — У якой краме мне будзе найбольш камфортна? — у Ікеі!». Швэдзкія крамы Ікея, асабліва аддзелы з канапамі і ложкамі, акупаваныя кітайцамі.
‑ Цэлымі днямі яны храпяць на ікееўскіх ложках. Выходзяць толькі на ланч i ў прыбіральню. Некаторыя нават здымаюць абутак, каб адчуваць сябе зусім як дома





