Пра гэта Хартыі’97 заявіў адзін зь яго арганізатараў, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Паводле Лябедзькі, да 30 верасьня (першая дата маршу) цяжка арганізаваць усё, што плянуецца. «І самае важнае — з‑за сацыяльнага кантэксту гэтага мерапрыемства лістапад [11 лістапада] больш аптымальны, чым верасень. Пачнецца ацяпляльны сэзон, і катэгорыя людзей, на які ён разьлічаны, будзе больш адчувальная не да слоў, а да рэальных пачуцьцяў», ‑‑ кажа лідэр АГП.

Паводле Лябедзькі, ужо выдадзены бюлетэнь «Свабоду Беларусі», друкуюцца ўлёткі, 30 верасьня будзе праведзены ўсебеларускі пікет супраць адмены сацыяльных ільгот, падчас якіх «будзе арганізавана раздача інфармацыйных матэрыялаў». Мяркуецца таксама зладзіць па ўсёй Беларусі кампанію па адкліканьні «самых адыёзных дэпутатаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0