У матчы ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і ісьляндзкім «Хафнаф’юрдзерам» заўзятары ня ўбачылі прыгожы футбол. Нагадаем, што тыдзень таму ў Ісьляндыі БАТЭ перамог зь лікам 3:1. Каб вікінгам прайсьці ў наступны раўнд, ім трэба было забіваць тры безадказныя галы.
Не атрымалася. Забілі ісьляндцы забілі толькі адзін гол, прапусьцілі столькі ж. На 33‑яй хвіліне гульні гол з пэнальці, пасьля парушэньня Анры Хагуша ў штрафной, забіў Гудмандсан. Заканчэньне першага тайму адзначылася грубай гульнёй футбалістаў. З поля былі выдаленыя гульцы абедзьвюх каманд — Радзівонаў (БАТЭ) і Хелгасан («Хафнаф’ёрдзюр»).
У другім тайме асабліва нічога адметнага на полі не адбывалася. Толькі ўжо на трэцяй даданай хвіліне гол галавой забіў Дзьмітры Платонаў, якому асыставаў яго брат Павал — 1:1.
БАТЭ прайшоў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. У сувэрэннай гісторыі беларускага футболу ніводзін айчынны клюб не даходзіў да гэтай стадыі. Супернік барысаўцаў вызначыўся сёньня ўвечары. Гэта румынскі «Сьцяўа», што і ў Бухарэсьце аказаўся мацнейшым, чым польскі «Заглембе»- 2:1. У першым матчы таксама перамаглі румыны (1:0).





