«Забойства ў Грос-Пойнце»
Крымінальная камэдыя пра вечар выпускнікоў, адзін зь якіх – кілер на адпачынку…
БТ, 22.10
Забойства ў Грос-Пойнце (Grosse Pointe Blank)
ЗША, 1997, каляровы, 107 хв.
Рэжысэр: Джордж Армітэйдж
Ролі выконваюць: Джон К’юсак, Міні Драйвэр, Алан Аркін, Дэн Эйкройд, Гэнк Азарыя
Жанр: Крымінальная камэдыя
Прызы: прэмія Лёнданскіх кінакрытыкаў актрысе Міні Драйвэр
У мястэчка на юбілейны вечар выпускнікоў вяртаюцца былыя школьнікі. Сярод гасьцей – кілер на адпачынку, якому знаёмы псыхааналітык параіў разьвеяцца. За душагубам сьледуюць два дзяржаўныя агенты, канкурэнт, які пнецца перахапіць кантракт, і шчэ адзін забойца, які мусіць пакараць героя за загіблага сабачку. А ў мястэчку кілер сустракае сваё колішняе першае каханьне…
Кінатэрміны
Кінападзеі
Усе фільмы
Кінатворцы
Андрэй Расінскі
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ