Грамадскія актывісты з усёй Віцебскай вобласці — Віцебска, Наваполацка, Оршы, Паставаў, Глыбокага, Германавічаў — сабраліся 23 сакавіка, каб ускласці кветкі і запаліць знічы ля помніка ўдзельнікам вызвольнага паўстання 1863 года ў вёсцы Свірдуны, што ля Лынтупаў Пастаўскага раёна.

Гэткім чынам былі ўшанаваныя дзве даты — 95-я гадавіна абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і 150-я гадавіна паўстання Каліноўскага.

Лынтупскі фермер Уладзімір Іванковіч, які апякуецца помнікамі навокал свайго мястэчка, распавёў пра гісторыю пахавання.

Паўстанцы загінулі ў баі з расійскімі войскамі ў чэрвені 1863 года.
У 1930-я гады іх магілы расшукаў ксёндз і перапахаваў пад крыжам у вёсцы Свірдуны. Пры Саветах магіла зарасла хмызнякамі, і дзякуючы гэтаму захавалася магільная пліта.

Грамадскі дзеяч з Аршаншчыны Юры Нагорны прачытаў «Ліст з-пад шыбеніцы». Затым памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.

Падчас мерапрыемства быў узняты бел-чырвона-белы сцяг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?