Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адчыніцца пасля рэканструкцыі на гэтым тыдні, паведаміў першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі.
«Тэатр адчыніць свае дзверы ў канцы месяца. Меркавана — 29 сакавіка. А з красавіка Купалаўскі тэатр пачне працу», — дадаў намеснік міністра.
Адкрыецца тэатр візітнай карткай беларускай драматургіі — спектаклем «Паўлінка», дарэчы, таксама абноўленым. У пастаноўцы абновяцца касцюмы, дэкарацыі і акцёрскі склад. У новым вобразе ўпадабанай гледачам галоўнай гераіні паўстануць маладыя актрысы Кацярына Алейнікава ці Марта Голубева.





