І гэта не хакей. У краіне Кляновага ліста някепска гуляюць і ў футбол. Два гады назад у гэтым пераканаліся беларусы. Тады ў Турцыі нашы суайчыннікі таксама ў сакавіку саступілі — 0:1.

Цяпер жа вынік «таварняка» быў для беларусаў больш прывабным. Па голе забілі Віталь Радзівонаў і Уладзімір Хвашчынскі (першы трапны ўдар за зборную).
Гулялі, дарэчы, у Досе (Катар). Наступныя матчы нацыянальная зборная правядзе ў чэрвені. Спачатку таварыскі з эстонцамі, а потым два афіцыйных з фінамі (хатні будзе ў Гомелі).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?