Пра абставіны затрымання паведаміла ў сваім акаўнце ў фэйсбуку грамадская актывістка Ганна Шапуцька:
«Сення падчас малітвы за палітзняволеных, за Беларусь затрымалі нашага нязломнага маленькага сцяганосца Ніну Багінскую. Яна падчас нашай святочнай малітвы высока ўзнялаСпадарыня Ніна патрабавала вярнуць ей сцяг, у адказ на гэта супрацоўнік Маскоўскага РАУСа (ведаем, што завуць яго Алег Віктаравіч)бела-чырвона-белы сцяг і трымала яго, пакуль супрацоўнік Маскоўскага РУУСа, апрануты ў цывільнае, не наляцеў на спадарыню Ніну і не выхапіў сцяг, зламаў вуду.
адпіхнуў яе і спадарыня Ніна упала. Падняўшыся, яна пабегла за супрацоўнікам з патрабаваннем вярнуць яе сцяг і ў выніку апынулася ў міліцэйскім аўтобусе.Пасля прыехалі амапаўцы. Яны забралі з ганкаў помніка арханёла Міхала партрэты палітвязняў. Трэба адзначыць, што адзін з супрацоўнікаў хадзіў з расейскім шаўронам на рукаве курткі. Мы патрабавалі адпусціць спадарыню Ніну, але ж, канечне, нас не паслухалі, тым больш, што ў аўтобусе яна не супакойвалася і называла іх пасобнікамі расейскіх акупантаў і патрабавала вярнуць сцяг, мы чулі гэта, калі прыбеглі да буса яе вызваляць. У выніку спадарыню Ніну павезлі ў Маскоўскі РУУС…»
Ніна Багінская са сцягам ля Чырвонага касцёла, 25 сакавіка.
Затым Ганна Шапуцька паведаміла, што Ніну Багінскую адпусцілі, сказаўшы ў аўторак прыйсці ў Маскоўскі РАУС па пашпарт і сцяг ды адвезлі на міліцэйскім УАЗіку на плошчу Якуба Коласа.
0
0
0
0
0
0