Сталічныя выратавальнікі зьнялі з саматужнага плыта двух хлопчыкаў. Шасьцігадовы Максім і 12-гадовы Артур зладавалі плыт і вырашылі праверыць яго на рацэ Лошыцы ў раёне вуліцы Чыжэўскіх. Браты хацелі дабрацца на ім да выспачкі, якая месьціцца ў некалькіх дзясяткаў мэтраў ад берага.
Аднак да выспы яны так і прычалілі: падчас падарожжа плыт сеў на мяліну. Крыкі ратунку пачулі мінакі, якія й выклікалі выратавальнікаў.





