![]() |
Большасць ПТВ Гомельскай вобласцi адчувае цяжкасцi з наборам навучэнцаў на базе 9 класаў адукацыi. У сувязi з гэтым у асобных навучальных установах тэрмiн прыёму дакументаў, якi традыцыйна заканчваўся ў канцы лiпеня, прадоўжаны да сярэдзiны верасня.
Як паведамiлi ва ўпраўленнi адукацыi Гомельскага аблвыканкама, падобная сiтуацыя ўпершыню адзначаецца ў рэгiёне i выклiкана дэмаграфiчным спадам, якi прыйшоўся на першую палову 90‑х гадоў. Паводле iнфармацыi спецыялiстаў, у гэтым годзе ў шэрагу раёнаў вобласцi не выпушчана нiводнага дзевятага класа.





