![]() |
Польскі прэзыдэнт Лех Качыньскі заявіў, што «датэрміновыя выбары ў Польчшы непазьбежныя». Чаму выбары ў Польшчы адбудуцца за два гады да сканчэньня паўнамоцтваў цяперашняга парлямэнту, ці зьменіцца расклад сілаў на палітычнай сцэне пасьля выбараў і як у сувязі з гэтым можа зьмяніцца палітыка Варшавы ў дачыненьнях зь Менскам?
Што сталася прычынай датэрмновых выбараў? Гэта, перадусім, раскол ва ўрадавай кааліцыі. Некалькі дзён таму з кааліцыі выйшла адна з трох кааліцыйных партыяў — партыя «Самаабарона» і такім чынам кіруючая партыя «Права і справядлівасьць» ня мае ўжо большасьці ў парлямэнце, неабходнай для нармальнай працы свайго ўраду.
Былыя кааліцыянты цяпер абвінавачывюць адно аднаго ў неэтычным захаваньні, перасьледзе і гэтак далей, а шансаў на новую кааліцыю, як кажуць палітыкі, няма. У такой сытацыі лідэр буйнейшай апазыцыйнай партыі «Грамадязнская платформа» Дональд Туск сустрэўся с прэзыдэнтам, каб пераканаць яго ў слушнасьці датэрміновых выбараў.
Пасьля сустрэчы міністар у канцылярыі прэзыдэнта Міхал Каміньскі сказаў:
«І прэзыдэнт Лех Качыньскі і спадар Дональд Туск пагадзіліся, што ў цяперашняй палітычнай сытуацыі датэрміновыя асеньнія выбары гэта непазьбежнасьць».
Дату выбарашў вызначыць Сэйм, але Дональд Туск завіў сёньня, што гэта будзе хутчэй за ўсё ў кастрычніку.
Як, паводле прагнозаў, зьменіцца сытуацыя на палітычнай сцэне Польчшы пасьля выбараў і як гэта можа паўплываць на польскую замежную палітыку, у першую чаргу што тычыцца дачыненьяў зь Менскам? Апытаньні паказваюць, што датэрміновыя выбары выйграе лібэральная «Грамадзянская плятформа» и найбольш верагодна ўступіць у кааліцыю з выбарчым блёкам «Левыя і дэмакраты» (у яго ўваходзяць Дэмакратычная партыя, Саюз левых дэмакратаў, Унія працы, Сацыял‑дэмакратычняа партыя Польшчы).
Палітыка Варшавы, што тычыцца Беларусі — а цяпер яна абсалютна адназначная, польскі ўрад не кантактуе з афіцыйнымі прадстаўнікамі беларускіх уладаў высокага ўзроўню і адначасова рэалізуе шэраг буйных праектаў па падтрымцы гармадзянскай супольнасьці — прагарама Каліноўскага, радыё, цяпер тэлебачаньне, ‑‑ гэтая палітыка наўрадці зьменіцца.
«Грамадзянская плятформа» — партыя былых антыкамуністаў з «Салідарнасьці», яе дэпутаты — і ў Польшчы і ў Эўрапарлямэанце — Камароўскі, Кліх, Тышкевіч, Кудрыцка — вядомыя сваёй гарачай падтрымкай беларускіх спраў. Таксама як і лідэр меркаванага будучага каліцыянта «Плятформы» Дэмакратычнай партыі — Януш Анышкевіч.





