З прыгодамі вярталіся з адпачынку ў Румыніі некалькі дзесяткаў беларускіх турыстаў. Яшчэ ў Румыніі зламаўся аўтобус беларускай турфірмы, на якім яны мусілі вяртацца на Бацькаўшчыну. З прыгодамі турысты дабраліся да румынска‑ўкраінскай мяжы, якую пераадолелі пешшу пад праліўным дажджом.

Да Беларусі іх давёз украінскі аўтобус, але мяжу зноў давялося пераходзіць пешшу. На беларускай тэрыторыі змучаных людзей забраў аўтобус турфірмы, які і даставіў іх у Мінск.

ОНТ via Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0