У Салечніцкім, Віленскім, Сьвянцянскім і Троцкім павеце Літвы жыве каля 400 тысячаў палякаў.

«Сёньня інстытут падвоенага грамадзянства выключае літоўская канстытуцыя. Каб дазволіць магчымасьць афіцыйнага атрыманьня двайнога грамадзянства, нам трэба зьмяніць асновы права. Думаю, зрабіць гэта магчыма толькі шляхам рэфэрэндуму, які, хутчэй за ўсё, адбудзецца праз год разам з парлямэнцкімі выбарамі» — заявіў у чацьвер у этэры літоўскай радыёстанцыі прэмьер‑міністар Літвы Гедымінас Кіркілас.

Старшыня літоўскага ўраду дадаў, што права на падвоенае грамадзянства таксама павінны мець літоўцы на тэрыторыі Польшчы.

У Літве некалі быў закон пра падвоенае грамадзянтсва, які дазваляў грамадзянам Літвы пры атрыманьні грамадзянства іншай краіны захоўваць і літоўскае, але летась яго адмяніў канстытуцыйны суд.

Барыс Гарэцкі паводле Gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0