Інстытут славістычных й усходнеэўрапейскіх ведаў філязофскага факультэту Карлава ўнівэрсытэту ўводзіць курс беларускай мовы. З ініцыятывай увядзеньня курсу беларушчыны выступілі самі студэнты:
«Беларуская мова, без сумневаў, ёсьць культурнаю спадчынай Эўропы. Гэта скарб, дадзены Вялікім княствам Літоўскім, скарб з сваімі асаблівасьцямі, старажытнасьцю й чысьцінёй, які займае пачэснае месца ў сям’і славянскіх моваў і які на сёньняшні дзень, на жаль, знаходзіцца пад вялікай пагрозай».
І вось ад кіраўніцтва прыйшла добрая навіна: ад новага акадэмічнага году будзе ўведзены двухсэмэстравы курс беларускай мовы для пачаткоўцаў пад кіраўніцтвам доктара Юрася Бушлякова.
Дэкан філязофскага факультэту доктар Міхал Стэглік (Michal Stehlík) у афіцыйным лісьце з гэтай нагоды выказаў спадязваньне, што вывучэньне беларускай мовы стане крокам на шляху ўзаемаразуменьня й больш цесных стасункаў з усімі люзьмі дэмакратычных поглядаў на Беларусі.
Фота Slimejs cs.wikipedia





