Цягам ліпеня менскае жыльлё на другасным рынку падаражэла на 1,9%.

Пры гэтым, паводле сайту нерухомасьці Realt.by, сярэдні кошт прапановы кватэраў у Менску павялічыўся на $36,5 і дасягнуў узроўню 1944 $/м².

У ліпені найбольш істотна падаражэлі двух‑ і чатырохпакаёвыя кватэры — на 2,2% і 2,4% адпаведна. Кошты на адна‑ і трохпакаёўкі ўзьняліся на 1,3% і 1,9% адпаведна.

Па‑ранейшаму найдаражэйшыя кватэры ў Цэнтральным і Савецкім раёнах сталіцы — у ліпені жыльлё тут каштавала 2234 і 2234$/м² (рост цаны склаў 2,6% і 2% адпаведна). Cамыя танныя кватэры ў Заводзкім раёне, дзе 1 м². каштуе $1772. Сярэдні паказчык коштаў на 1 м² жыльля ў іншых раёнах Менску складае $1970.

Не зьмяніліся ў ліпені кошты на камэрцыйнае жыльлё: 1500‑2500$/м².

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?