Akute выклалі ў сеціва новую песню «Наскрозь». Яе канцэртная прэм’ера адбылася яшчэ ў лістападзе. Студыйная версія песні з’явілася літаральна днямі, і музыкі вырашылі не цягнуць з яе прэзентацыяй.

«Песня атрымалася даволі хутка, на адной хвалі. Яна быццам простая — пра каханне, восень і цемру, але ёсць у ёй нешта незвычайнае. Мы з Ромам недзе тыдзень слухалі сыры дыктафонны запіс з рэпетыцыі — такога не было з часоў „Адзіноцтва“», — прызнаецца Стас Мытнік.

Праз тыдзень Akute выпраўляюцца ў першы ў сваёй гісторыі тур па Беларусі. Ён атрымаў назву «Як на далоні» ў гонар адной з песень гурту «Уліс». Музыкі абяцаюць, што новая праграма будзе больш канцэптуальна збудаванай. У Мінску магілёўскія рокеры выступяць 12 красавіка ў клубе Re:Public (Прытыцкага, 62) пры падтрымцы электроннага праекта Pryzma.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?