Журналіст Аляксандр Класкоўскі каментуе сітуацыю, якая склалася ў Швецыі з яго дачкой Вольгай Класкоўскай:

«Гэта чыста чалавечая драма, і не трэба яе палітызаваць. На гэтым сюжэце не трэба нікому спекуляваць — ні ўладзе, ні апазіцыі, ні бульварным медыям. А ўвогуле мяне цяпер найбольш хвалюе, каб усё добра вырашылася з унучкай Міраславай.

Што ж да здарэння, у выніку якога Вольга апынулася ў турме, то тут мала інфармацыі, каб рабіць нейкія высновы. Адно што я хачу, каб наступствы для Вольгі аказаліся мінімальна негатыўнымі.

Я хацеў бы звярнуцца да беларускай грамады, да супольнасці, бо ў сацыяльных сетках ідзе такая хваля. Не ведаючы ўсіх акалічнасцяў, не варта ні ў кога, хто датычны да гэтага сюжэту, спяшацца кідаць камяні».

Эмігрантка з Беларусі Вольга Класкоўская 30 сакавіка апынулася ў шведскай турме паводле абвінавачання ў спробе забойства мужа. Дзе яе старэйшая дачка, адзінаццацігадовая Міраслава, невядома. Малодшы сын Адэм, шведскі грамадзянін, верагодна, знаходзіцца пад апекай сацыяльных службаў Швецыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?