Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папрасіў кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера «вярнуцца да праекта «Ямал-Еўропа-2».
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс». Пуцін растлумачыў, што будаўніцтва газаправоду «Паўднёвая плынь» праз Балгарыю і Сербію ўжо практычна пачалося, таму цяпер час задумацца пра «Ямал-Еўропу-2».

Гэта праект, які Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў расійскаму боку ўжо даўно. Ён бы каштаваў каля $2,5–3 мільярда, гэта нядорага ў параўнанні з шматмільярднымі абхаднымі газаправодамі па марскім дне, які цяпер будуе Расія.

Для рэалізацыі праекта дастаткова пракласці на тэрыторыі Беларусі дадатковую трубу непадалёку ад ўжо існуючай «Ямала-Еўропы-1», прычым землеадвод і ўся інфраструктура ўжо існуе.

Магутнасць «Ямал-Еўропы-2» у такім выпадку будзе роўная «Ямал-Еўропе-1», каля 27,5 мільярда кубаметраў. Праект будзе мэтазгодным, толькі калі Польшча і Славакія гарантуюць большы попыт на расійскі газ.

Рэалізацыя такога праекта можа мець значныя палітычныя наступствы.
Пачатак такога праекта будзе немагчымы без нармалізацыі адносін Расіі з Польшчай, якія доўгі час заставаліся даволі напружанымі. У сваю чаргу, і непрыяцельскія стасункі Мінска з Варшавай могуць стаць перашкодай для праекта, які мог бы павялічыць залежнасць Польшчы ад паставак энэрганосьбіта з Расіі праз Беларусь.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?